Сустрэліся юныя краязнаўцы

Серпікаў В. Сустрэліся юныя краязнаўцы : [Насовіцкую сярэднюю школу Добрушскага раёна наведалі школьнікі Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці] / Віктар Серпікаў // Добрушскі край.- 2017.- 5 красавіка.- С. 4.

Насовіцкая сярэдняя школа гасцінна расчыніла свае дзверы ўдзельнікам раённага этапу абласной краязнаўчай алімпіяды. У гocцi да насовіцкіх сяброў прыехалі таксама школьнікі з Навазыбкаўскага раёна. Юных краязнаўцаў вітала дырэктар Насовіцкай СШ Наталля Пабедзіна.

Першы тур алімпіяды быў прысвечаны Году навукі ў Беларусі. У другім туры ўдзельнікі дэманстравалі веданне гісторыі кнігадрукавання, у трэцім - этнаграфіі Гомельшчыны. На ўcix этапах рабяты паказалі глыбокія веды. Гэта адзначыла прафесійнае журы ў складзе настаўнікаў гісторыі  з нашага раёна. Яно i вызначыла пераможцаў. Трэцяе месца па выніках ycix тураў заняла каманда Церахоўскай СШ №2, другое – гімназія. Перамогу i дыплом першай ступені Насовіцкай сярэдняй школе прынеслі вучань 11 класа Максім Пазнякоў, дзевяцікласнікі Вячаслаў Цімашкоў i Аліна Іванова.

Нядрэнныя вынiкi ў навучэнцаў Новабабовіцкай школы Навазыбкаўскага раёна. Да алімпіяды ix рыхтаваў заўзяты краязнаўца Аляксандр Ярашэнка.