Свята Баяна

Шклярава Н. Свята Баяна / Ніна Шклярава // Советский район.- 2005.- 8 июня.- С. 10.

 

28-29 мая ў 1030-гадовым Трубчэўску, што на Браншчыне, прахадзіла свята славянскага пісьменства і народнай творчасці "На зямлі Баяна". Сярод шматлікіх гасцей нашых суседзяў-расіян была і дэлегацыя з Гомельшчыны, на чале з Рыгорам Козыравым, загадчыкам аддзела культуры Добрушскага раена. У саставе дэлегацыі - пісьменнікі Генадзь Говар, Мікола Літвінаў, а таксама фальклорны ансамбль "Свята" з горада Добруша. Зачаравалі сваімі касцюмамі і песнямі дзяўчаты з ансамбля. Адкрыццем для трубчан было выступленне саліста "Свята" Міхася Сцепанцова. На гэты раз лаўрэатам прэміі Баяна стаў гомельскі мастак і паэт Генадзь Говар.

Як сказаў глава адміністрацыі Трубчэўскага раена Мікалай Рамадзін: "Свята Баяна - святая справа. Душы прасвятленне".

I можа таму, як толькі я вярнулася дадому, узялася за пераклады трубчэўскіх паэтаў, якія і прапаную нашым чытачам.

Ніна Шклярава