Яны не чакаюць спачування, або Актыўная творчая пазіцыя яднае тых, хто з намі побач

Прэжына Т. Яны не чакаюць спачування, або Актыўная творчая пазіцыя яднае тых, хто з намі побач / Таццяна Прэжына // Добрушскі край.- 2012.- 5 снежня.- С. 3.

 

 

Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў “Мы разам!” прайшоў у нашым горадзе напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь

Арганізатарам фестывалю выступіў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Добрушскага раёна. Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказаў аддзел культуры райвыканкама.

Галоўнай мэтай мерапрыемства стала рэалізацыя і павышэнне творчага патэнцыялу людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У фестывалі прынялі ўдзел дзеці-інваліды і інваліды, якія прыехалі з розных раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама з Украіны і Расіі.

Прасторнае фае раённага Дома культуры імя Куйбышава сустрэла ўдзельнікаў мерапрыемства выставамі, арганізаванымі спецыялістамі і выхаванцамі тэрытарыяльных цэнтраў Добрушскага, Гомельскага, Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, г. Злынкі Бранскай вобласці, г. Шчорса Чарнігаўскай вобласці. Цудоўныя фантазіі з бісеру, кампазіцыі папье-машэ, вырабы з пластыка, тканіны, сурвэтак прадставілі наведвальнікам выхаванцы Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра. Добрушскі тэрытарыяльны цэнтр сацыя льнага абслугоўвання прапанаваў удзельнікам фестывалю цікавыя вырабы з гіпсу, рознакаляровых тканін, нітак. Далікатныя ёлачкі з тонкага цюлю, маляўнічыя карціны з кававага зерня, сувенірныя бутэлькі, упрыгожаныя ласкуткамі скуры, марскімі ракавінкамі, дрэвы з бісеру, кампазіцыі з засушаных кве- так радавалі вока яркімі фарбамі і часцінкай сэрца, якую аўтары вырабаў уклалі ў свае работы. Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кармянскага раёна была створана сапраўдная тэматычная пляцоўка. Вакол прыгожага вясковага доміка размяшчалася падвор’е з хатняй жывёлай і птушкамі. Каля плота стаялі гаспадары – дзед і баба. Кожная дэталь кампазіцыі вылучала дабрыню і надзею руплівых рук выхаванцаў і іх кіраўнікоў.

Са словамі прывітання і віншавання да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Навумчык:

- Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў пранізаны дабрынёй і цяплом сэрцаў яго ўдзельнікаў і арганізатараў. Нездарма месцам яго правядзення абраны горад Добруш, які асацыіруецца ў гаспадароў і гасцей са словамі “доб­ры”, “утульны”, “гасцінны".

Дэпутат пажадала рабятам прыемных знаёмстваў, цікавых адкрыццяў, новых здзяйсненняў.

3 найлепшымі пажаданнямі творчых поспехаў, упэўненасці ў перамозе, аптымізму і надзеі на лепшую будучыню да ўдзельнікаў мерапры­емства звярнуліся старшыня раён­нага Савета дэпутатаў Аляксандр Барсякоў, намеснік старшыні райвы­канкама Уладзімір Емяльянаў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Галіна Бікулава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяль­най абароны г. Шчорса Чарнігаўскай вобласці Міхаіл Якавец.

Са словамі наказу на добрыя справы перад прысутнымі выступіў настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабора г. Добруша айцец Аляксій. Ён пажадаў рабятам добрых подзвігаў, надзей і благадаці Божай і ўручыў ім у падарунак светлавое суправаджэнне для музычных нумароў.

Адкрыў фестываль Міхаіл Базулька вершам “На што мы трацім жыццё?”, які выступіў у намінацыі “Мастацкае чытанне”. Разам з ім у гэтай намінацыі выступілі Вольга Савянок са Злынкі Бранскай вобласці з вершам “Пасланне мужчынам”, Алена Клімовіч з Гомеля з вершам “Дабрыня”, Таццяна Марозава з г. Кармы Гомельскай вобласці з вершам “Пра рудую дварнягу”, Наталля Карнавушанка з г. Чачэрска з вершам “Кветкі прабачэння” і іншыя.

Намінацыя “Выканальніцкае майстэрства” парадавала гледачоў не менш. У ёй свае нумары прадставілі ўвазе прысутных Вольга Карчэўская, Віталій Камісарук і Юрый Афанасенка з г. Веткі, танцавальны калектыў “Крок да мары” з Добруша, Сяргей Бобрыкаў і Алена Яршова з Добруша, Валянціна Лебедзева з Буда-Кашалёва, Вадзім Азяракін з Добруша.

Юрый Лашкін з Чачэрска, Таццяна Лявонава з Буда-Кашалёва і іншыя ўдзельнікі паказалі свае таленты ў намінацыі “Інструментальнае майстэрства”.

Танцавальныя нумары Дзмітрыя Арышчанкі з Веткі, Алены Яршовай з Добруша, якія выступілі ў намінацыі “Харэаграфія", надалі фестывалю яркіх эмоцый, бязмежнага пазітыву і добрага настрою.

Фестываль завяршыўся тэатральнай пастаноўкай “Чырвоная шапачка на новы лад” у выкананні інвалідаў, спецыялістаў Добрушскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяль­нага абслугоўвання насельніцтва і валанцёраў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.

Удзельнікі фестывалю не засталіся бездыпломаў і падарункаў. Кожны намінант узяў на памяць аб свяце дабрыню і цяпло сэрцаў тых людзей, якія арганізавалі і правялі яго. За арыгінальнасць у творчасці дыплом атрымаў Вячаслаў Твердакоў, Алена Яршова і Сяргей Бобрыкаў былі адзначаны ў намінацыі “Пераадоленне”, леп- шым сярод чытальнікаў назвалі Міхаіла Базульку, пераможцам у намінацыі “Актыўная жыццёвая пазіцыя” стаў Вадзім Азяракін.

Дарэчы, прызы глядацкіх сімпатый да фестывалю падрыхтавалі і ўручылі яго ўдзельнікам старшыня Гомельскага абласнога аддзялення “Беларускі фонд міру” Ц. Глушакоў, настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабора г. Добруша айцец Аляксій, старшыня раённага савета ветэранаў У. Лузанаў, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу B. Баўкуновіч, спецыялісты Добрушскай цэнтральнай бібліятэкі B. Шаўчэнка, Л. Яськова і В. Ятчанка, член праўлення Добрушскай грамадскай арганізацыі інвалідаў I. Даніленка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Загараднюк, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання г. Шчорса М. Якавец, прадстаўнік тэрытарыяльна­га цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Злынкі В. Макаранка.

Свята не адбылося б, калі б не падтрымка спонсараў. Фінансаванне для правядзення фестывалю ўзялі на сябе таварыствы з абмежава най адказнасцю “Мае сэнс”, “Вестлайн”, “Белагразапчастка”, індывідуальныя прадпрымальнікі А. Рагаўцоў, С. Чуракоў, А. Любезны, цэнтр банкаўскіх паслуг № 309 у г. Добрушы Беларусбанка, разлікова-касавы цэнтр № 12 у г. Добрушы філіяла “Белаграпрамбанк”, прыватнае прадпрыемства “САТАП-БЕЛ”, таварыства з дадатковай адказнасцю “Галеас”, Добрушскі хлебазавод.

Фінальная песня сабрала ўсіх арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю. Радасныя ўсмешкі гледачоў, шчаслівыя твары канкурсантаў, станоўчы на­строй дарослых, якія атрымалі задавальненне ад таго, што змаглі яшчэ адзін дзень дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця зрабіць цікавым і поўным пазітыўных эмоцый, панавалі ў святочнай канцэртнай зале. Пакеты з падарункамі для рабят, падрыхтаваныя Добрушскім фарфоравым заводам, зрабілі імгненні свята незабыўнымі і прыемнымі.